Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

27 сакавіка ў беларускім горадзе Шклове Магілёўскай вобласці на плошчы каля Школы мастацтваў адбылася ўрачыстая прыёмка 15 электробусаў мадэлі E321 у кузаве Альгерд.

Увесь пасажырскі грамадскі транспарт на дызельным ходзе тут заменяць на электрычны. Шклоў стаў першым горадам у краіне, які атрымаў партыю тэхнікі ў рамках пілотнага праекта «Зялёны горад».

Віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык уручыў дырэктару ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Дзмітрыю Зубрыновічу сертыфікат на электробусы. У знак перадачы тэхнікі ад вытворцы сертыфікат яму таксама ўручыў генеральны дырэктар BKM Holding Тарас Мурог.

Мерапрыемства таксама наведалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін і старшыня Шклоўскага райвыканкама Андрэй Камко.

«Лепшай падзякай для прадпрыемства будуць станоўчыя водгукі ад пасажыраў, якія будуць карыстацца гэтым транспартам, ад вадзіцеляў, якія ўжо адчуваюць камфорт і эрганамічнасць працоўнагп месца, — сказаў генеральны дырэктар холдынгу. — Яшчэ адзін важкі аргумент на карысць электробусаў — экалагічны эфект, які мы атрымаем у перспектыве».

У гэты дзень вадзіцелі атрымалі памятныя брэндаваныя сувеніры ад БКМ і павезлі па горадзе першых пасажыраў! Імі сталі ганаровыя госці і прысутныя на мерапрыемстве.

Е321 — самая прасунутая мадэль у лінейцы BKM Holding, створаная ў кузаве пятага пакалення, валодае сучасным дызайнам і камфортным інтэр'ерам. З агульнай колькасцю месцаў 31, транспарт разлічаны на перавозку 67 пасажыраў. Унутры салона транспарту для Шклова прадугледжаны два месцы для каляскі з утрымлівальнай сістэмай, кнопка выкліку вадзіцеля і апарэль. Для зарадкі мабільных прылад ёсць USB-парты. Для падтрымання камфортнай тэмпературы ў халодную пару года ўстаноўлены печкі. Таксама ў электробусах ёсць відэакамеры і маршрутапаказальнікі з падагрэвам шкла ў гэтай зоне. Запас ходу ад адной зарадкі складае 200 км.

Тэхніка была дастаўлена з Мінска сваім ходам, і варта адзначыць, што ў эканомным рэжыме па прыбыцці ў парк астатак зарада батарэй склаў да 50%.

Новыя электробусы ў Шклоўскім раёне будуць курсіраваць па 3 гарадскіх і 19 прыгарадных маршрутах.

У добры шлях!


ІНШЫЯ НАВІНЫ