Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

З 13 па 15 лістапада 2025 года ў Міжнародным ЭКСПА г. Душанбе прайшла выстава «Таджикистан – 2025». Мерапрыемства арганізавана Торгово-промышленной палатой Таджикистана пры падтрымцы ўрада рэспублікі.

Прадстаўнікомі больш за 60 кампаній з Таджыкістана, Беларусі, Узбекістана, Ірана, Індыі, Пакістана, Саудаўскай Аравіі і Кітая была прэзентавана прадукцыя.

На стэндзе «БКМ Холдинг» былі прадстаўлены макеты тролейбуса 32100D «Ольгерд», электрычнага аўтобуса Е433 «Витовт» і трамвая Т811 у маштабе 1:87. Інтэрактыўная праграма на экране наўтбука дазваляе падрабязна разгледзець экстэр'ер і інтэр’ер вытворчай тэхнікі. На другім маніторы дэманстраваны відэа пра вытворчасць, а на сценавых панэлях падрабязна выкладзены тэхнічныя характарыстыкі мадэльнага шэрагу.

У Рэспубліцы Таджикистан гарадскі электрычны транспарт прадстаўлены тролейбусамі і электрычнымі аўтобусамі, якія эксплуатуюцца ў г. Душанбе. Усяго на лінію выходзяць 60 адзінак электрычных аўтобусаў, а таксама каля 105 адзінак тролейбусаў, 104 з якіх вытворчасці ААТ «ККХ «БКМ». Нагадаем, з красавіка 2019 па студзень 2021 года ААТ «ККХ «БКМ» для патрэб г. Душанбе паставіла 104 адзіны тролейбусаў мадэлі 32100D серыі «Сябар».

Дэлегацыя Таджикистана на чале з кіраўніком Торгово-промышленной палаты Республики Таджикистан Хайдарам Раджабовым наведала стэнд кампаніі і пагутарыла пра вытворчую тэхніку. Па завяршэнні размовы таджыкскаму боку быў уручаны макет тролейбуса мадэлі 32100D серыі «Ольгерд».

Шырокі інтарэс з боку наведвальнікаў выставы і СМІ падкрэслівае значнасць беларускай тэхналагічнай прадукцыі на міжнароднай арэне і садзейнічае пашырэнню супрацоўніцтва ў прамысловай сферы.

ААТ «ККХ «БКМ» адкрыта да супрацоўніцтва ў частцы прамых паставак электратранспарту для патрэб населеных пунктаў, а таксама ў частцы арганізацыі сумеснай вытворчасці электрычных аўтобусаў на тэрыторыі Таджикистана і іншых краін Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ