Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

«БКМ Холдынг» прыняў удзел у XXIX Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, у рамках якога праходзіць міжнародная выстава «Энергетыка. Эколагія. Энергазберажэнне. Электра» (Energy Expo) з экспанаваннем грузавога электрамабіля. Форум праходзіў з 7 па 10 кастрычніка 2025 года ў Футбольным манежы ў Мінску.

Грузавы электрамабіль Vitovt Truck Electro Prime С45700 вытворчасці «БКМ Холдинг» абсталяваны цяговымі батарэямі ёмістасцю 276 кВт*г, прабег на адным зараджэнні складае да 200 км. час зарадкі – 90 хвілін (пры выкарыстанні двух раз’ёмаў CCS Combo 2). Максімальная хуткасць – 90 км/г. Сярэдні расход электраэнергіі складае 1,1 кВт⋅г. Габарыты – 10500×2600×4000 мм, аб’ём кузова-фургона – 44 м³. Грузападымальнасць шасі складае 10 т, з устаноўленым прамысловым кузавом – 7,8 т. На шасі могуць быць устаноўлены розныя тыпы надбудоў.

Электрычная начынка ўласнага вытворчасці «БКМ Холдынг»: інвертары, канвертары-пераўтваральнікі непасрэднага току, электрычные блокі абароны ланцогаў і кіравання ланцогамі. Уласная распрацоўка і праграмнае забеспячэнне.

Рядам з грузавым электрамабілем размясціліся экспанаты ГП «Мінсктранс», сярод якіх сочленены электробус Е433 з камбінаванай зарадкай вытворчасці 2025 года.

Усяго больш за 200 прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая, Турцыі прадставілі свае распрацоўкі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ