Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное
BKM Holding запрашае на экскурсіі

Вядучы вытворца гарадскога электратранспарту запрашае Вас зазірнуць у сэрца кампаніі і акунуцца ў атмасферу стварэння транспарту будучага.

Жадаеце палюбіць электратранспарт, як яго любім мы?

Сардэчна запрашаем у госці на BKM Holding!

Праграма экскурсіі

  1. Гісторыя станаўлення BKM Holding ад рамонтнага завода ў 1973 годзе да найбуйнейшага вытворцы пасажырскага электратранспарту ў 2021.

  2. Знаёмства з асноўнымі этапамі вытворчасці электратранспарту.

  3. Тэст-драйв электробуса або гібрыднага аўтобуса.

  4. Наведванне новага цэху афарбоўкі.

  5. Віктарына з прызамі.

  6. Памятны брэндзіраваны сувенір усім наведвальнікам.

На экскурсіі вы даведаецеся:

  • Колькі тэхнікі з прыстаўкай “эка” курсіруе на маршрутах Мінска;

  • Як адзін тралейбус месціць кіламетры электрапроваду;

  • Што такое суперканденсатар і як збіраюць батарэі;

  • Пра нашы перспектывы вытворчасці.

Запісацца на экскурсію

Для запісі на экскурсію вам трэба:

1.     запоўніць заяўку;

2.     азнаёміцца з дагаворам;

3.     адправіць запоўненую заяўку на tour@belcommunmash.by.

Мінімальная колькасць членаў групы 15 чалавек. Пра кошт экскурсій можна даведацца па тэлефоне: +375 17 311 18 65. Пасля атрымання заяўкі наш спецыяліст звяжацца з Вамі. Пры адпраўленні заяўкі Вы згаджаецеся з апрацоўкай персанальных дадзеных.

Палітыка аператара персанальных дадзеных.



Правілы наведвання

1.     Не спазняйцеся!

Прыязжайце на экскурсію ў прызначаны час. Праграма наведвання можа быць скарочана.

2.     Выконвайце правілы бяспекі!

Прытрымлівайцеся экскурсавода, аб непрадбачаных сітуацыях паведамляйце адразу.

3.     Вазьміце з сабой добры настрой!

Спампаваць Памятку “Агульныя правілы для наведвальнікаў”.

Кантакты

Наш адрас:

г. Мінск, вул. Пераходная, 64Б-2 (галоўны корпус з боку вуліцы Радыяльная).

Для атрымання дадатковай інфармацыі:

Тэл.: +375 17 311 18 65, факс: +375 17 210 50 55,

E-mail: tour@belcommunmash.by.