Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

Праект «Еўразійскі электробус» стаў пераможцам конкурсу сумесных маштабных высокатэхналагічных і гуманітарных праектаў «Сімвалы еўразійскай інтэграцыі». Цырымонія ўзнагароджання адбылася 10 снежня ў Маскве.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш» адзначана дыпломам першай ступені ў намінацыі «Тэхналагічны суверэнітэт» за праект міждзяржаўнай праграмы «Еўразійскі электробус», што падкрэслівае значнасць гэтай ініцыятывы для дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Нагадаем, праект быў ініцыяваны Рэспублікай Беларусь і падтрыманы краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза як кааперацыйная платформа. Базавай мадэллю абраны электробус Е321 у кузаве «Альгерд», які адпавядае сучасным патрабаванням да камфорту і бяспекі. З 2019 года «БКМ Холдынг» выпускае гэты транспарт для беларускіх і расійскіх гарадоў, актыўна прасоўваючыся на рынкі ЕАЭС у частцы паставак рухомага складу і стварэння сумесных вытворчасцяў.

Конкурс быў арганізаваны Агенцтвам стратэгічных ініцыятыў пры падтрымцы Еўразійскай эканамічнай камісіі. З 257 заявак, што паступілі з усіх краін Саюза, былі адабраны 29 фіналістаў.


ІНШЫЯ НАВІНЫ