Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

20 жніўня 2019 года «Белкамунмаш» падпісаў дамову на пастаўку 100 адзінак тралейбусаў у Душанбэ.

У рамках дагавора прадугледжана пастаўка тралейбусаў мадэлі 32100D, абсталяваных сістэмай аўтаномнага ходу да 15 км.

Першыя адгрузкі па кантракце запланаваныя ўжо сёлета, а завяршэнне пастаўкі — у верасні 2020 года.

Тралейбусы для Душанбэ абсталяваны сістэмамі кандыцыянавання кабіны вадзіцеля і пасажырскага салона, а таксама відэаназіраннем.

На сённяшні дзень 4 аналагічныя тралейбусы, пастаўленыя паводле дамовы 2018 года, паспяхова эксплуатуюцца на маршрутах горада Душанбэ і зарэкамендавалі сябе выключна са станоўчага боку.

Фота: https://transphoto.ru/

ІНШЫЯ НАВІНЫ