Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

Тралейбус мадэлі 32100D з павялічаным аўтаномным ходам не менш за 20 км. Зарад батарэй ажыццяўляецца пры руху тралейбуса пад кантактнай сеткай 50 хвілін. Габарыты: 12 500, 2550, 3500 мм. Агульная пасажыраўмяшчальнасць – 83 чалавекі. Колькасць месцаў для сядзення – 30. Токапрыёмнікі абсталяваны сістэмай аўтаматычнага штангаўлоўлівання і сістэмай аўтаматычнай пастаноўкі на кантактную сетку.

Тралейбус унікален – быў распрацаваны спецыяльна па затрабаванням тэхнічнага задання Санкт-Пецярбургу. У салоне тралейбуса ўсталяваны USB-раздымы для зарадкі мабільных, WI-FI, відэакамеры, сістэма кругавога агляду, мультымедыйная сістэма. Для таго каб зімой не намярзаў лёд, у тралейбусах была ўсталявана сістэма “Цёплая падлога”.

Асаблівасцю абнаўлённых тралейбусаў стала сістэма “гаворачы горад”. “Гаворачы горад” – сістэма радыёінфармавання і гукавога арыентавання, якая павышае даступнасць гарадской і транспартнай інфраструктуры для людзей з абмежаванай мабільнасцю. Праграма ў мабільным тэлефоне гукавым сігналам паведамляе карыстальніка аб пад’язджаючым да прыпынку транспарце.

У новым тралейбусе ўсталяваны шклоачышчальнікі, якія самі ўключаюцца падчас дажджу. Для камфорта кіроўцы было распрацавана сядзенне з магчымасцю рэгулявання, з пнеўмападвескай. Таксама ўсталявана сістэма “кантролю за сном ў кіроўцы” для прадухілення ДТЗ. Калі тралейбус адхіліцца ад пэўных параметраў руху, то сістэма адзначыць гэта і тралейбус спыніцца. Тое самае адбудзецца, калі кіроўца захоча пагаварыць па тэлефоне – гэта забаронена падчас руху.

У рамках праграмы Гарэлектратранса па абнаўленні рухомага складу і інфраструктуры Санкт-Пецярбурга да 2028 года быў праведзены тэндэр на закупку транспарту. Праграма па абнаўленні транспарту прадугледжвае закупку 629 трамваяў і 587 тралейбусаў.

Тэндэр на пастаўку тралейбусаў вялікай умяшчальнасці з павялічаным аўтаномным ходам выйграў афіцыяльны дылер BKM Holding кампанія “Аўтатэхкамплект”.

У чэрвені 2023 года плануем паставіць апошнія тралейбусы мадэлі 32100D серыі Olgerd з партыі ў 97 адзінак.

Аб першых уражаннях кіроўцаў можна пачытаць тут: https://www.sb.by/articles/vdol-po-piterskim.html .

ІНШЫЯ НАВІНЫ