Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

BCM HOLDING і Дырэкцыя гарадскога электрычнага транспарту Кішынёва заключылі дагавор на пастаўку да канца 2020 года 35 адзінак машынакамплектаў для зборкі тралейбусаў у Кішынёве.

Дагаворам прадугледжана пастаўка 30 машынакамплектаў тралейбусаў мадэлі 321, а таксама 5 машынакамплектаў для зборкі сучлененых тралейбусаў мадэлі 43303.

Пры гэтым пастаўка машынакамплектаў сучлененых тралейбусаў новага пакалення мадэлі 43303 у рамках супрацоўніцтва BKM Holding і дырэкцыі гарадскога электрычнага транспарту Кішынёва будзе ажыццяўляцца ўпершыню.

Згодна з дагаворам, першая пастаўка запланаваная на жнівень 2020.

ІНШЫЯ НАВІНЫ