Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

2-3 кастрычніка BKM HOLDING ўпершыню прыняў удзел у буйной спецыялізаванай выставе Coach and Bus UK У Г.Бірмінгем (Вялікабрытанія).

У рамках выставы адбылася прэзентацыя праварульнага электробуса Е4200Р – адной з найноўшых распрацовак BKM HOLDING. Дадзены электробус быў выраблены спецыяльна для краін з левабаковым рухам.

У ходзе выставы спецыялістамі і кіраўніцтвам BKM HOLDING быў праведзены шэраг перамоваў з прадстаўнікамі транспартных аператараў і дэпартаментаў транспарту гарадоў Англіі. Акрамя таго, стэнд BKM HOLDING наведала дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргеем Фёдаравічам Алейнікам.

Па завяршэнні выставы электробус накіруецца на доследную эксплуатацыю ў Нотынгем.

BKM HOLDING з'яўляецца першым вытворцам пасажырскага электратранспарту з краін СНД, які заявіў пра сябе на рынку Вялікабрытаніі.

Удзел BCM HOLDING у дадзенай выставе спрыяе прасоўванню прадукцыі прадпрыемства на рынак Вялікабрытаніі і павышэнню пазнавальнасці брэнда ў краінах Заходняй Еўропы.

Спасылка на Твітэр Амбасады Беларусі ў Вялікабрытанііhttps://twitter.com/BarclayBusUsers/status/1179705121057456129

ІНШЫЯ НАВІНЫ