Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное
CЕРЫЯ OLGERD

Серыя OLGERD – новае пакаленне электробусаў, якое прыходзіць на змену серыі SYABAR, ужо даўно вядомым на рынку ў краінах СНД.

У кастрычніку 2019 года ў рамках Форуму рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Украіны BKM HOLDING прадставіла 12-метровы электробус серыі OLGERD.

Наяўнасць адабрэння тыпу транспартнага сродку Еўрапейскага Саюза пацвярджае адпаведнасць серыі OLGERD апошнім міжнародным стандартам бяспекі.

Кузава мадэляў серыі OLGERD могуць быць выраблены як з канструкцыйнай, так і з нержавеючай сталі.

Электробус можа быць выраблены як са звычайнай (класічнай) рэалізацыяй прывада з выкарыстаннем асобна устаноўленага цягавага рухавіка, так і з выкарыстаннем электрапартальных мастоў розных вытворцаў.


Электробусы OLGERD

Інтэр'ер кабіны кіроўцы распрацаваны і выраблены згодна з еўрапейскім стандартам якасці:

  • пульт кіроўцы замацаваны на рулявой калонцы з магчымасцю рэгулявання разам з ёй, не зачыняецца рулявым колам;

  • ужыты мультыруль: кнопкі з функцыямі, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца, вынесены на рулявое кола; 

  • устаноўлены зручныя для кіроўцы подрулявыя перамыкачы.

Пасажырскі салон

У мадыфікацыі з заднім адсекам для ўстаноўкі батарэй электробус можа змяшчаць 30 месцаў для сядзення і пры гэтым мець прасторную назапашвальную пляцоўку з двума месцамі для асоб прыярытэтнай катэгорыі, што адпавядае апошнім стандартам, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза.

У мадыфікацыі без задняга адсека колькасць месцаў для сядзення ўзрастае да 35.

характарыстыкі
Спампаваць матэрыялы
МАДЭЛЬ E390
МАДЭЛЬ E390
Агульныя параметры
  • Даўжыня (м) 9,5
  • Пасажыраўмяшчальнасць (чал) 67
  • Месцаў для сядзення 21
  • Максімальная маса (кг) 16 000
Сутачны прабег (км)
да 300
МАДЭЛЬ E321
МАДЭЛЬ E321
Агульныя параметры
  • Даўжыня (м) 12,5
  • Пасажыраўмяшчальнасць (чал) 88
  • Месцаў для сядзення 30
  • Максімальная маса (кг) 18 000
Сутачны прабег (км)
да 300
МАДЭЛЬ E333
МАДЭЛЬ E333
Агульныя параметры
  • Даўжыня (м) 18,75
  • Пасажыраўмяшчальнасць (чал) 153
  • Месцаў для сядзення 45
  • Максімальная маса (кг) 28 000
Сутачны прабег (км)
да 300