Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

Ключы ад новых тралейбусаў серыі SYABAR мадэлі 321 ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны кіроўцам тралейбуснага кіравання. Цырымонія адбылася на плошчы Леніна ў Гродна ў рамках святкавання дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Тралейбусы серыі SYABAR мадэлі 321 нізкападлогавыя па ўсёй даўжыні, трохдзверныя. У іх усталяваны заднія і пярэднія масты партальнага тыпу, цягавы рухавік пераменнага току магутнасцю 150 кВт. Колькасць пасажырскіх месцаў для сядзення – 26 чалавек, агульная ёмістасць – 94 чалавека. Сістэма токаздыма абсталявана штангаўлоўнікам з пнеўмапрывадам.

Для камфорту людзей са слабым зрокам усталяваны моўны звукавы інфарматар з дыстанцыйным кіраваннем, прызначаным для людзей з інваліднасцю па зроку для садзейнасці іх самастойнаму бяспечнаму перамяшчэнню. Людзі са слабым зрокам могуць усталяваць на свой мабільны тэлефон дадатак BuzzPoint і ўнесці ў яго патрэбныя маршруты. Калі тралейбус пад’язджае да прыпынку, мабільны падае сігнал, што патрэбны тралейбус пад’ехаў да прыпынку. Спецыяльная прылада, якая перадае інфармацыю мабільнаму дадатку, усталявана ў тралейбусе над сярэднімі дзвярыма.

BKM Holding распачаў супрацоўніцтва з горадам Гродна ў 1990-х гг. За весь перыяд супрацоўніцтва было пастаўлена 194 тралейбуса.

Гродна стаў першым горадам, у які былі пастаўлены тралейбусы серыі SYABAR мадэлі 321 у абнаўлённым дызайне. У далейшым прадпрыемства будзе прапанаваць тралейбусы ў новым дызайне для іншых гарадоў па жаданні загадчыка.

Варта адзначыць, што Гродна з’яўляецца першапраходцам у сферы пасажырскага электратранспарта ў Беларусі. Першы тралейбус з аўтаномным ходам вытворчасці BKM Holding у 2016 годзе быў адпраўлены менавіта ў Гродна.

Фота: Дзмітрый Гладкі.

ІНШЫЯ НАВІНЫ