Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

На BKM HOLDING адбылася нарада па рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця электратранспарту да 2025 года пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Падчас візіту Раман Галоўчанка азнаёміўся з вынікамі і планамі прадпрыемства, наведаў асноўныя вытворчыя цэхі, а таксама агледзеў экспазіцыю беларускага электратранспарту. BKM HOLDING паказаў электрагрузавік З45700 Vitovt Truck Electro Prime, тралейбус 32100D OLGERD c павялічаным аўтаномным ходам, электробус Ё321 OLGERD і трамвайны вагон Т811. Тутака ж былі рэпрэзентаваны транспартныя сродкі «МАЗ», зарадныя станцыі «Віцязь» і электракары «Белджы».

Падчас нарады па рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады былі разгледжаны пытанні абнаўлення рухомага складу грамадскага транспарту ў беларускіх гарадах, а ключавым пытаннем абмеркавання сталі рэальныя тэрміны стварэння ўласнага беларускага легкавога электракара. Пытанні былі разгледжаны па блоках: што зрабілі навука і прамысловасць, а таксама што зроблена па зараднай інфраструктуры.


ІНШЫЯ НАВІНЫ