Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

14 жніўня 2019 г. У Г. Івана-Франкоўск прыбыў першы нізкападлогавы тралейбус мадэлі 321 вытворчасці «Белкамунмаш», у рамках выканання кантракту на пастаўку 29 адзінак.

Тралейбусы абсталяваны сістэмай кандыцыянавання кабіны кіроўцы, відэаназірання,Wi-Fi, а таксама кнопку для адкрыцця дзвярэй.

У праекце для Івана-Франкоўска «Белкамунмаш» упершыню выкарыстаў тэхналогію вырабу кузава з нержавеючай сталі.

Да канца 2019 года Івана-Франкоўск атрымае яшчэ 28 тралейбусаў, акрамя таго, у 22 адзінках будзе дадаткова ўстаноўлена сістэма кандыцыянавання пасажырскага салона.

Дадзены праект фінансуецца Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

ІНШЫЯ НАВІНЫ