Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

26 красавіка 2019 года завершана пастаўка 4 адзінак тралейбусаў мадэлі 32100D з павялічаным аўтаномным ходам у г.Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) у рамках рэалізацыі праекта «Развіццё грамадскага транспарту ў г. Душанбэ» сумесна з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Пастаўленыя тралейбусы – першыя ў Рэспубліцы Таджыкістан тралейбусы з аўтаномным ходам.

Прымяненне новых тэхналогій у вытворчасці электратранспарту дазваляе вырашыць адразу некалькі задач: выкарыстанне тралейбусаў з аўтаномным ходам дазваляе падоўжыць дзеючыя маршруты, правесці дадатковыя тралейбусныя лініі ў спальныя раёны альбо раёны з недастаткова развітой транспартнай інфраструктурай.

Тралейбусы з аўтаномным ходам больш манеўраныя і эканамічныя-эканомія электраэнергіі ў параўнанні з класічным тралейбусам складае не менш за 15%.

Фото: мэрия Душанбе

Источник информации: https://news.tj/ru/news/tajikistan/society/20190510/v-dushanbe-nachali-kursirovat-novie-trolleibusi-beskontaktnie

ІНШЫЯ НАВІНЫ