Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

У BKM Holding адбылася сустрэча нядаўна прызначанага на пост Пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіча і генеральнага дырэктара BKM Holding Алега Быцко. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Бразіліі.

Бразілія ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых партнёраў Беларусі па таваразвароту. ВУП Бразіліі – 1,3 трлн долараў, насельніцтва складае 211 млн чалавек. Па словах Сяргей Лукашэвіча, беларускія прадрыемствы могуць прапанаваць сваю прадукцыю на гэтым буйным рынку.

Сяргей Лукашэвіч быў прызначаны на пасаду Пасла Беларусі ў Бразіліі 20 верасня. Раней ён узначальваў пасольства Рэспублікі Беларусь у Іспаніі.

Сяргей Уладзіміравіч добра ведае прадукцыю BKM Holding: калі ён быў старэйшым саветнікам пасольства ў Іспаніі ён часта наведваў прадпрыемства з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Іспаніі, арганізоўваў у адказ візіты і актыўна займаўся прасоўваннем тэхнікі BKM Holding на замежным рынку.

ІНШЫЯ НАВІНЫ