Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

Паважаныя калегі, работнікі ААТ “ККХ “БКМ”!

Віншую Вас з Днём нараджэння прадпрыемства, з яго 49-й гадавінай!

Мы знаходзімся на парозе нашай паўвекавой гісторыі, якую мы пішам усе зараз, штодня ўносячы свой неацэнны ўклад!

Дазвольце падзякаваць усім Вам за прафесійныя і адказныя адносіны да работы, якія дазваляюць прадпрыемству дасягаць новых вяршыняў, нягледзячы на ўсе вызавы сучаснага свету.

Няхай у Вас будзе больш яркіх падзей у жыцці, стваральнай энергіі, якую мы ўсе разам накіруем на дасягненні нашых мэт!

Жадаем усім нам светлай, стабільнай і шчаслівай будучыні і росквіту нашага прадпрыемства!

Генеральны дырэктар BKM Holding

А.В.Быцко

ІНШЫЯ НАВІНЫ