Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

Мы рады прадставіць юбілейную 5000 адзінку тэхнікі, якая выпушчана пад брэндам BKM Holding.

Гэта ганаровае званне атрымаў тралейбус з павялічаным ходам мадэлі 32100D серыі OLGERD, які быў выпушчаны для горада Санкт-Пецярбургу.

Планамерна развіваючыся, рамонтны трамвайна-тралейбусны завод стаў адным з буйнейшых вытворцаў электратранспарту ў СНД: на сённяшні дзень BKM Holding выпусціў 4512 тралейбуса, 107 электробусаў і 381 трамвай.

Юбілейную адзінку мы прадставім на выставе да Дню горада Мінска з 8 па 9 верасня на пляцоўцы каля Нацыянальнай Бібліятэкі.

Разам з тралейбусам для наведвальнікаў выставы прэзентуем нашу навінку – грузавы электрамабіль VITOVT TRUCK ELECTRO PRIME.

ІНШЫЯ НАВІНЫ