Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

31 мая 2019 года «Белкамунмаш» завяршыла пастаўку электрабусаў ў рамках Мінскага кантракту.

Па ўмовах дагавора, заключанага ў 2018 годзе, "Белкамунмаш" абавязалася паставіць ГП "Мінсктранс" да пачатку II Еўрапейскіх гульняў 60 электробусаў, з іх: 28 адзінак Е433 Vitovt Max Electro (сучлененыя) і 32 — Е321 (кароткія).

Як ужо паведамлялася раней, электробусЕ 321 мадэль новага пакалення. Е321 упершыню выйшаў на пасажырскія маршруты ў сакавіку бягучага года ў сталіцы Беларусі.

Адным з маршрутаў, па якім курсіруюць электробусы, стаў аўтобусны маршрут №1 "вакзал-Вяснянка", які праходзіць ад ДС Вяснянка да Цэнтральнага вакзала. Менавіта на транспарце па першым маршруце наведвальнікі спартыўных мерапрыемстваў будуць дабірацца да Мінск-Арэны падчас Еўрапейскіх гульняў з 21 да 30 чэрвеня 2019 года. Электробусы "Белкамунмаш" стануць адной з візітных картак горада.

ІНШЫЯ НАВІНЫ