Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное

28 мая 2019 года «Белкамунмаш» і муніцыпальнае прадпрыемства «Дырэкцыя гарадскога электрычнага транспарту» Кішынёва падпісалі кантракт на пастаўку ў сталіцу Малдовы 17 адзінак машынакамплектаў для зборкі тралейбусаў.

У рамках пагаднення запланавана пастаўка 10 машынакамплектаў для тралейбусаў мадэлі 321; 5 адзінак для тралейбусаў 32100D, абсталяваных сістэмай аўтаномнага ходу на 30 км, а таксама 2 адзінак для зборкі сучлененых тралейбусаў 43303.

Варта адзначыць, што пастаўка машынакамплектаў сучлененых тралейбусаў мадэлі 43303 у рамках супрацоўніцтва «Белкамунмаш» і дырэкцыі горэлектратранспарту Кішынёва будзе ажыццяўляцца ўпершыню.

Згодна з кантрактам першая пастаўка запланаваная на ліпень 2019 года, завяршэнне - на лістапад 2019.

ІНШЫЯ НАВІНЫ